Мы за здаровы лад жыцця!
Пад такой назвай прайшоў конкурс-выстава агітацыйных лістовак сярод вучняў 6-8 класаў. Вучні над творчымі праектамі працавалі ў калектывах: па два-тры аўтары. Творчасці і фантазіі не было канца! Усе "афарміцелі" ў сваіх працах выказалі ўласныя адносіны да здаровага ладу жыцця, прапагандавалі спорт, здаровае харчаванне, жыццё без шкодных звычак. Самымі арыгінальнымі атрымаліся лістоўкі Венцкевіч Мілены, Орсік Дар'і,Клебан Ксеніі.