Ты дзіўная, родная мова...
"З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, - ты выткана, дзiўная родная мова" (М.Танк)
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-ай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Гэта дата была абрана ў знак памяці аб падзеях 21 лютага 1952 года, калі ў Бангладэшы ад куль паліцэйскіх загінулі студенты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону сваёй роднай мовы бенгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны.
Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
У гэтым годзе адзначаецца 15-годдзе Міжнароднага дня роднай мовы.
Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах, якія 21 лютага пройдуць у нашай школе ў рамках свята Міжнароднага дня роднай мовы:
- акцыя “Гавары са мной па-беларуску!”
- віктарына “Аматары роднага слова”
- выпуск буклетаў, лістовак “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся!”
Калі ты нарадзіўся беларусам. Калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мовы. Таму звяртаемся да ўсіх, каму неабыякавы лёс роднай мовы, пашыраць яе выкарыстанне не толькі ў гэты дзень, але ў паўсядзённым жыцці, каб гэта стала нормаў, неабходнасцю!