Буктрэйлеры пра малую радзіму
Сталі вядомы вынікі раённага этапу абласнога конкурсу буктрэйлераў "Мой родны кут, як ты мне мілы...", прысвечанага Году малой радзімы. Ва ўзроставай катэгорыі навучэнцаў 5-8 класаў перамаглі вучаніцы нашай школы. Віншуем навучэнкаў 5 класа Ульяну Гусараву і Паліну Юхневіч - пераможцаў конкурсу. Дзяўчынкі стварылі рэкламу кнігі "Казкі-чамучкі" Г.Скаржынскай-Сікорскай - сучаснай дзіцячай пісьменніцы Гродзеншчыны, члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.
Прачытаўшы гэтую кнігу, дапытлівыя і цікаўныя чытачы дазнаюцца адказы на многія пытанні: "Чаму пралеска сіняя?", "Чаму васілёк расце ў жыце?", "Чаму зязюля жыве ў ходзіках?" і інш.