Акцыя "Збірай і падзяляй!"
Праблема ўтылізацыі бытавых адходаў з'яўляецца глабальнай праблемай і прымае ў навакольным нас свеце ўсё больш шырокія маштабы. Галоўнай крыніцай павелічэння бытавых адходаў з'яўляецца чалавек. На кожнага жыхара нашай планеты прыходзіцца ў сярэднім, па розных дадзеных, ад 300 кг да 1 тоны смецця ў год. Вядома, што большая частка бытавога смецця не раскладаецца ў натуральных умовах або мае вельмі працяглы тэрмін раскладання. Хуткае павелічэнне аб'ёмаў прамысловых і бытавых адходаў стварае пагрозу здароўю чалавека і наваколлю. Штогод 5,2 мільёна чалавек, у тым ліку 4 мільёны дзяцей, паміраюць ад хвароб, выкліканых няправільнай перапрацоўкай адходаў. Чалавек павінен зразумець усю важнасць чысціні навакольнага асяроддзя, прыроды і свету ў цэлым, так як праблема адходаў і нерацыянальнага спажывання рэсурсаў планеты датычыцца кожнага з нас і ўплывае на нашу будучыню.
З мэтаю павышэння ўзроўню экалагічнай культуры навучэнцаў і насельніцтва з 11 па 19 лютага праводзіцца раённая акцыя "Збірай і падзяляй!" па асобным зборы смецця.