Экскурсія ў этнаграфічны музей " Беларуская хатка"
Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры сваёй нацыі. Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як і чым частавалі гасцей, якія мелі звычаі і традыцыі. Падчас экскурсіі з цікавасцю вучні разглядалі самарообныя хатнія рэчы: цэбры, кашы, ступы, захапляліся адмысловай вышыўкай на саматканых ручніках. Свае ўражанні ад пачутага і ўбачанага панеслі навучэнцы з сабой. Яны абяцалі падзяліцца імі з роднымі і сябрамі, а, па магчымасці, папоўніць экспазіцыю новымі экспанатамі.