Тыдзень, прысвечаны Дню маці
У перыяд з 11.10.2021 па 16.10.2021 ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы ў межах тыдня “Мама, імя тваё я нясу праз жыццё, як святыню”. Больш падрабязна з планам правядзення тыдня, прысвечанага Дню маці, можна пазнаёміцца тут.
<blockquote>З Днём маці!
Быць мамай-гэта і вялікае шчасце, і вялікая адказнасць, і цяжкая праца. Віншуем усіх жанчын з цудоўным святам — Днём маці! Жадаем вам моцнага здароўя, цярпення, дабрабыту, любові. Няхай вашы дзеткі будуць паслухмянымі і шчаслівымі. Няхай дораць вам самую шчырую ўсмешку.
Конкурс малюнкаў “Я малюю маму” (11.10. – 15.10.2021)
</blockquote><blockquote>
Тэматычныя інфармацыйныя гадзіны (11.10. – 15.10.2021)
4 клас
У 4 класе была праведзена інфармацыйная гадзіна "Самы мілы вобраз матулі". Навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, пагулялі ў гульню "Чароўныя словы для мамы" і прыдумалі самыя крэатыўныя ідэі віншаванняў.
</blockquote>
У 3 класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна ў форме "інфармацыя +" на тэму " 14 кастрычніка - Дзень маці", дзе навучэнцы даведаліся, калі ў нашай краіне пачалі адзначаць гэтае свята,узнавілі прыказкі пра маці. Кожны вучань у "чароўны мікрафон" змог расказаць пра сваю маму.
<blockquote>Агульнашкольная акцыя "Дзясятка ў падарунак маме"
</blockquote>(11.10. – 15.10.2021)
10 клас. Дзесяцікласнікі адныя з першых прынялі ўдзел у агульнашкольнай акцыі "Дзясятка ў падарунак маме", дружна атрымаўшы "10" па беларускай літаратуры. Няхай іх невялікі падарунак падорыць дарагім матулечкам нагоду для гонару за сваіх дзяцей!
Дзясяткі вучняў 10 класа - нагода для гонару матуль.
Добрым падарункам для матуль стануць дзясяткі ў дзённіках васьмікласнікаў.
Больш за ўсіх дзясятак у гэтым тыдні ў Кавальчук Кацярыны.
Падарунак табе, любая мама!
Дзясяткі ў дзённіках трэцякласнікаў - радасць для нашых матуль.
Парадавалі сваіх любімых матуль і навучэнцы 4 класа.
Дзясяткі ў дзённіках чацвёртакласнікаў - падарунак для дарагіх матуль!
Парадаваў матулю і сямікласнік Ілья Венцкевіч.
Парадуюць сваіх матуль дзясяткамі і вучні 5 класа
<font color="#ff0000" face="georgia, serif">Дзясяткі ў падарк маме ад вучняў 11 класа</font>
<font color="#ff0000" face="georgia, serif"></font>
Парадавалі дзесяткамі сваіх матуль і вучаніцы 6 класа Улд Марыам і Гайдуль Лізавета
<blockquote>
Выказванні пра маму (прыказкі, крылатыя выразы), афармленне дзвярэй вучэбных кабінетаў (13.10. – 15.10.2021)
3 клас. Каб адлюстраваць матуліну мудрасць і цеплыню трэцякласнікі выбралі выказванні беларускіх пісьменнікаў.
</blockquote>
10 клас. Найбольш трапнымі, каб выказаць свае пачуцці да маці, адлюстраваць матчыну высакароднасць і мудрасць, вучні выбралі народныя прыказкі.
11 класс
8 клас
4 клас
1 клас
6 клас
7 клас
<blockquote>
Класныя гадзіны пад дэвізам: “Мама - слова дарагое”
</blockquote>(11.10. – 15.10.2021)
<font color="#0000ff" face="georgia, serif">У </font><font face="georgia, serif">10 класе</font><font color="#0000ff" face="georgia, serif"> прайшла літаратурна-музычная гасцёўня </font><font face="georgia, serif">"Мама, мамачка, мамуля, усе прызнанні для цябе!"</font><font color="#0000ff" face="georgia, serif"> Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята ў Беларусі, традыцыямі ўшанавання жанчын-маці, мнагадзетных матуль у нашай краіне. Пранікнёна і шчыра гучалі вершы ў выкананні Дайлідка У. і Марцінкевіча А. Словы любові сваім матулям вучні выказалі ў "воблаку слоў" з ключавым словам "МАМА".</font>
В рамках Недели матери в 9,11 классах состоялась творческая мастерская «Подарок для мамы», где ребята с усердием готовили сюрпризы для своих мам. Максимум творчества, терпения и любви вложили ребята в поделки своими руками. Каждый старался, как мог. Получились замечательные открытки, рисунки, сувениры…
у 1 класе прайшла КТС "Самая лепшая ў свеце".Научэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, пагулялі ў гульню "Мая мама самая...", паслухалі прыказкі і прымаўкі пра мацярынскую любоў і самаадданасць. Вынікам КТС стала віншавальная паштоўка, якую навучэнцы падораць сваім любым матулям.
У 6 класе адбыўся вусны часопіс "А маміны вочы заўседы глядзяць з хваляваннем за намі". На гістарычнай старонцы вуснага часопіса вучні чыталі і абмяркоўвалі выказванні пісьменнікаў і філосафаў аб маці, даведаліся як адзначаюць Дзень маці ў розных краінах свету. На старонцы вуснай народнай творчасці вучні сабіралі прыказкі аб маці ў выглядзе рамонка і тлумачылі іх сэнс. Прадэманстраваць кемлівасць і спрыт вучні змаглі на гульнявой старонцы, дзе сталі ўдзельнікамі гульняў "Мамін клопат", "Чароўныя маміны вочы". Завяршыла вусны часопіс літаратурная старонка, на якой вучні чыталі вершы і сачыненні аб сваіх мамах.
У 3 класе прайшоў ранішнік на тэму "За гэта ўсё дзякую табе.." У самым пачатку мерапрыемства дзеці пачулі прытчу пра анёла, імя якому - Мама. Навучэнцы расказалі вершы пра маму і мацярынскую любоў. Падабралі самыя лепшыя словы, якія характэрызуюць кожную маму. Падрыхтавалі песні і віншаванні сваім матулям. Вынікам нашага ранішніка стаў віншавальны відыёролік, які атрымала кожная наша матуля.
<blockquote>Мы славім мамы светлае імя – пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня нас сагравае лепш за ўсё на свеце.
Відэапаштоўка "Падарунак любімай маме"
</blockquote>Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь (выпуск буклетаў) (14.10/2021)
Буклет "Абарона дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь"
<blockquote>Акцыя "Радасць людзям" (віншаванне жанчын-аднавяскоўцаў) (14.10.2021)
З віншаваннем з Днём маці і шчырымі пажаданнямі звярнуліся вучні 7 класа да жанчын-аднавяскоўцаў.
</blockquote>
Праца творчай майстэрні “Сюрпрыз для мамы” (2-4 кл.) (16.10.2021)
<blockquote>Фотакалаж “Свет пачынаецца з Матулі” (16.10.2021)
</blockquote>Ад слова мама адчуваецца спакой, дабрыня, любоў. Сення вучні 8-11 класаў стварылі вугалок цеплыні, спакою і любові ў школе з фотаздымкаў са сваімі матулямі. Атрымаўся цудоўны фотакалаж "Свет пачынаецца з Матулі"
.
<blockquote>Літаратурны флэшмоб “Перад табою, мама, я нізка галаву схіляю” (16.10.2021)
</blockquote>Літаратурны флэшмоб "Перад табою,мама, я нізка галаву схіляю", які прайшоў сярод вучняў 5-7 класаў, садзейнічаў выхаванню ўважлівых і беражных адносін да маці. Конкурс "Ці ведаю я сваю маці?" паказаў, што дзеці любяць сваіх матуль, ведаюць іх жаданні і інтарэсы. Падчас правядзення конкурсу "Я паэт" навучэнцы раскрылі свае творчыя здольнасці і падарылі цёплыя вершаваныя радкі сваім матулям, якія прыдумалі самі.