Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень, прысвечаны Дню маці

Дата: 11 октября 2021 в 09:00, Обновлено 18 октября 2021 в 09:51
Автор: Корда С. С.
582 просмотра

У перыяд з 11.10.2021 па 16.10.2021 ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы ў межах тыдня “Мама, імя тваё я нясу праз жыццё, як святыню”.  Больш падрабязна з планам правядзення тыдня, прысвечанага Дню маці, можна пазнаёміцца  тут.

<blockquote>

З Днём маці!

Быць мамай-гэта і вялікае шчасце, і вялікая адказнасць, і цяжкая праца. Віншуем усіх жанчын з цудоўным святам — Днём маці! Жадаем вам моцнага здароўя, цярпення, дабрабыту, любові. Няхай вашы дзеткі будуць паслухмянымі і  шчаслівымі. Няхай дораць вам самую шчырую ўсмешку.

Конкурс малюнкаў “Я малюю маму” (11.10. – 15.10.2021)

</blockquote>

 

<blockquote>

Тэматычныя інфармацыйныя гадзіны (11.10. – 15.10.2021)

4 клас

У 4 класе была праведзена інфармацыйная гадзіна "Самы мілы вобраз матулі". Навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, пагулялі ў гульню "Чароўныя словы для мамы" і прыдумалі самыя крэатыўныя ідэі віншаванняў.

</blockquote>

 

У 3 класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна ў форме "інфармацыя +" на тэму " 14 кастрычніка  - Дзень маці", дзе навучэнцы даведаліся, калі ў нашай краіне пачалі адзначаць гэтае свята,узнавілі прыказкі пра маці. Кожны вучань у "чароўны мікрафон" змог расказаць пра сваю маму. 

<blockquote>

Агульнашкольная акцыя "Дзясятка ў падарунак маме" 

</blockquote>

(11.10. – 15.10.2021)

10 клас.  Дзесяцікласнікі адныя з першых прынялі ўдзел у агульнашкольнай акцыі "Дзясятка ў падарунак маме", дружна атрымаўшы "10" па беларускай літаратуры. Няхай іх невялікі падарунак падорыць дарагім матулечкам нагоду для гонару за сваіх дзяцей!

Дзясяткі вучняў 10 класа - нагода для гонару матуль.

Добрым падарункам для матуль стануць дзясяткі ў дзённіках васьмікласнікаў.

Больш за ўсіх дзясятак у гэтым тыдні ў Кавальчук Кацярыны.

Падарунак табе, любая мама!

Дзясяткі ў дзённіках трэцякласнікаў - радасць для нашых матуль.

Парадавалі сваіх любімых  матуль  і навучэнцы 4 класа.

Дзясяткі ў дзённіках чацвёртакласнікаў - падарунак  для дарагіх матуль!

Парадаваў матулю і сямікласнік Ілья Венцкевіч.

Парадуюць сваіх матуль дзясяткамі і вучні 5 класа

<font color="#ff0000" face="georgia, serif">Дзясяткі ў падарк маме ад вучняў 11 класа</font>

      <font color="#ff0000" face="georgia, serif"></font>

Парадавалі дзесяткамі сваіх матуль і вучаніцы 6 класа Улд Марыам і Гайдуль Лізавета

  

<blockquote>

Выказванні пра маму (прыказкі, крылатыя выразы), афармленне дзвярэй вучэбных кабінетаў (13.10. – 15.10.2021)

3 клас. Каб адлюстраваць матуліну мудрасць і цеплыню трэцякласнікі выбралі выказванні беларускіх пісьменнікаў.

</blockquote>

10 клас.  Найбольш трапнымі, каб выказаць свае пачуцці да маці, адлюстраваць матчыну высакароднасць і мудрасць, вучні выбралі народныя прыказкі.

11 класс

8 клас

 

4 клас

     

1 клас

     

6 клас

           

7 клас

                                               

<blockquote>

Класныя гадзіны пад дэвізам: “Мама - слова дарагое”

</blockquote>

(11.10. – 15.10.2021)

<font color="#0000ff" face="georgia, serif">У </font><font face="georgia, serif">10 класе</font><font color="#0000ff" face="georgia, serif"> прайшла літаратурна-музычная гасцёўня </font><font face="georgia, serif">"Мама, мамачка, мамуля, усе прызнанні для цябе!"</font><font color="#0000ff" face="georgia, serif"> Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята ў Беларусі, традыцыямі ўшанавання жанчын-маці, мнагадзетных матуль у нашай краіне. Пранікнёна і шчыра гучалі вершы ў выкананні Дайлідка У. і Марцінкевіча А. Словы любові сваім матулям вучні выказалі ў "воблаку слоў" з ключавым словам "МАМА".</font>

В рамках Недели матери  в 9,11 классах состоялась творческая мастерская «Подарок для мамы», где ребята с усердием готовили сюрпризы для своих мам. Максимум творчества,  терпения и любви вложили ребята в поделки своими руками. Каждый старался, как мог. Получились  замечательные открытки, рисунки, сувениры…

у 1 класе прайшла КТС "Самая лепшая ў свеце".Научэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, пагулялі ў гульню "Мая мама самая...", паслухалі прыказкі і прымаўкі пра мацярынскую любоў і самаадданасць. Вынікам КТС стала віншавальная паштоўка, якую навучэнцы падораць сваім любым матулям.

У 6 класе адбыўся вусны часопіс "А маміны вочы заўседы глядзяць з хваляваннем за намі". На гістарычнай старонцы вуснага часопіса  вучні чыталі і абмяркоўвалі выказванні пісьменнікаў і філосафаў аб маці, даведаліся як адзначаюць  Дзень маці ў розных краінах свету. На старонцы вуснай народнай творчасці вучні сабіралі прыказкі аб маці ў выглядзе рамонка і тлумачылі іх сэнс. Прадэманстраваць кемлівасць і спрыт вучні змаглі на гульнявой старонцы, дзе сталі ўдзельнікамі гульняў "Мамін клопат", "Чароўныя маміны вочы".  Завяршыла вусны часопіс літаратурная старонка, на якой вучні чыталі вершы і сачыненні аб сваіх мамах.

                           

У 3 класе прайшоў ранішнік на тэму "За гэта ўсё дзякую табе.." У самым пачатку мерапрыемства дзеці пачулі прытчу пра анёла, імя якому - Мама. Навучэнцы расказалі вершы пра маму і мацярынскую любоў. Падабралі самыя лепшыя словы, якія характэрызуюць кожную маму. Падрыхтавалі песні і віншаванні сваім матулям. Вынікам нашага ранішніка стаў віншавальны відыёролік, які атрымала кожная наша матуля.

<blockquote>

Мы славім мамы светлае імя – пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.

Матулінага сэрца цеплыня нас сагравае лепш за ўсё на свеце.

Відэапаштоўка "Падарунак любімай маме" 

</blockquote>

Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь (выпуск буклетаў) (14.10/2021)

Буклет "Абарона дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь"

<blockquote>

Акцыя "Радасць людзям" (віншаванне жанчын-аднавяскоўцаў) (14.10.2021)

З віншаваннем з Днём маці і шчырымі пажаданнямі звярнуліся вучні 7 класа да жанчын-аднавяскоўцаў.

</blockquote>

Праца творчай майстэрні “Сюрпрыз для мамы” (2-4 кл.) (16.10.2021)

<blockquote>

Фотакалаж “Свет пачынаецца з Матулі” (16.10.2021)

</blockquote>

Ад слова мама адчуваецца спакой, дабрыня, любоў. Сення вучні 8-11 класаў стварылі вугалок цеплыні, спакою і любові ў школе з фотаздымкаў са сваімі матулямі. Атрымаўся цудоўны фотакалаж "Свет пачынаецца з Матулі"

<blockquote>

Літаратурны флэшмоб “Перад табою, мама, я нізка галаву схіляю” (16.10.2021)

</blockquote>

Літаратурны флэшмоб "Перад табою,мама, я нізка галаву схіляю", які прайшоў сярод вучняў 5-7 класаў, садзейнічаў выхаванню ўважлівых і беражных адносін да маці. Конкурс "Ці ведаю я сваю маці?" паказаў, што дзеці любяць сваіх матуль, ведаюць іх жаданні і інтарэсы. Падчас правядзення конкурсу "Я паэт" навучэнцы раскрылі свае творчыя здольнасці і падарылі цёплыя вершаваныя радкі сваім матулям, якія прыдумалі самі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.