Падарожжа ў мінулае
У шосты школьны дзень наш клас наведаў этнаграфічны музей. Навучэнцы ў час экскурсіі даведаліся аб жыцці нашых продкаў у мінулыя часы менавіта на гэтых землях.
У музеі ўзноўлены інтэр’ер традыцыйнай сялянскай хаты і выстаўлены разнастайныя прадметы, якія даюць уяўленне пра гаспадарча-побытавую і працоўную дзейнасць нашых продкаў.Пазнаёміліся з экспанатамі Беларускай хаты.Асабліва зацікавілі прылады ткацтва: трапло, бёдры, прасніца, кудзеля, самапрадка і іншыя.
Юныя падарожнікі атрымалі шмат уражанняў і новых звестак аб цікавым куточку сваёй малой радзімы.