Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

6 школьны дзень 06.03.2021 - Дзень любові і павагі

Дата: 6 марта 2021 в 13:19, Обновлено 9 марта 2021 в 09:39
Автор: Корда С. С.
254 просмотра

Напярэдадні свята 8 сакавіка ў першым класе быў праведзены конкурс малюнкаў "Вясна. Дзяўчынкі. Пазітыў". Свае эмоцыі дзеці змаглі выказаць у яркіх насычаных фарбах.

У рамках правядзення акцыі "Самай лепшай маме" навучэнцы 2 класа падрыхтавалі сваім матулям падарункі, вывучылі вершы і песні і адправілі анлайн-віншаванне па вайберу.

Лепшы падарунак – гэта падарунак, зроблены сваімі рукамі. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня пачала сваю працу творчая майстэрня ў 3 класе. Навучэнцы вырабілі віншавальныя паштоўкі для любімых мам і бабуль!

 З мэтай знаёмства навучэнцаў з традыцыямі і гісторыяй свята 8 сакавіка, развіцця творчага ўяўлення таксама праведзена творчая майстэрня «Для самых любімых”. Дзеці сваімі рукамі зрабілі цудоўныя падарункі – паштоўкі для любімых мам.

У 5 класе працавала творчая майстэрня "Мілай маме". Дзеці праявілі свае творчыя здольнасці, фантазію, напісалі мамам самыя цёплыя пажаданні на паштоўках, вырабленых сваімі рукамі. 

У6 класе дзяўчынак чакалі выпрабаванні ў конкурснай праграме "А ну-ка, девочки!". Для гульни былі сабраны 2 каманды - "Девчата" і "Красотки". Было цікава і весела. Свята прайшло ўдала.

Конкурсная праграма "Класныя дзяўчынкі" адбыласа ў 7 класе. Яе арганізатарамі і вядучымі сталі хлопчыкі. Яны падрыхтавалі для дзяўчынак конкурсы на кемлівасць і спрыт. Мерапрыемства прайшло весела і займальна. Усе ўдзельніцы былі ўзнагароджаны салодкімі сувенірамі.

Навучэнцы 9-11 класаў прынялі ўдзел у спаборніцтве па настольным тэнісе. Самымі спрытнымі, хуткімі і імклівымі сярод хлопчыкаў сталі Русялевіч М., Шадзюль І., Лашакевіч В. Нялёгкай апынулася перамога для Светлавіч Д., якая выйграла ў апошнія хвіліны ў Наус А. Свае перамогі ў гэты перадсвяточны вясновы дзень хлопцы прысвяцілі сваім дарагім мамам!

Валанцёры школы і піянеры начале з дэпутатам Маладзёжнага парламента Святловіч Дар’ей правялі акцыю “#Люблю Беларусь” і, карыстаючыся нагодай, павіншавалі прадстаўніц жаночай паловы насельніцтва з надыходзячым святам 8 сакавіка.

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.