Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень акцябрат

Дата: 15 октября 2021 в 15:15, Обновлено 24 октября 2021 в 23:09
Автор: Корда С. С.
269 просмотров

З 18 па 23 кастрычніка 2021 года ў піянерскай дружыне імя Зоі Касмадзям’янскай  дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Жырмунскія яслі-сад – сярэдняя школа” пройдзе Тыдзень акцябрат "Акцябрацкі маршрут". Кожны дзень для навучэнцаў будзе напоўнены разнастайнымі цікавымі мерапрыемствамі. Падрабязней тут...

Дзень 1. “Дзень інфармацыі і знаёмстваў” (18.10.2021)

У першы дзень навучэнцы пачатковых класаў пазнаёміліся з планам работы тыдня "Акцябрацкі маршрут", паслухалі легенду пра акцябронка, паўтарылі правілы акцябрат, узнавілі веды аб акцябрацкай зорачцы.

                           

                           

Дзень 2.  “Дзень творчых адкрыццяў” (19.10.2021)

Конкурс малюнкаў “Край, у якім я жыву” 

У другі дзень акцябраты прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Край, у якім я жыву”. У малюнках дзеці выказалі любоў да Радзімы, паказалі прыгажосць яе прастораў, акрэслілі кола сваіх добрых і карысных спраў.

          

                        

Дзень 3. “Дзень кнігі” (20.10.2021)

Віктарына «Сказки всякие важны, сказки разные нужны»

У трэці дзень акцябраты правялі віктарыну " Сказки всякие важны, сказки разные нужны". У пачатку віктарыны школьнікі ўзнавілі веды аб тым, якія бываюць казкі. Сама віктарына складалася з 4 раздзелаў: "Адгадай казку", "Казачныя персанажы", "Казачная музыка"  і "Карцінная галерэя" . У час правядзення віктарыны акцябраты не толькі паказалі свае веды, але і праявілі свае творчыя здольнасці: інсцэніравалі эпізоды казак, спявалі любімыя песні , малявалі ілюстрацыі.

                

Дзень 4. “Дзень юнага патрыёта” (21.10.2021)

Інтэлектуальная гульня “Я-маленькі беларус”

           

У чацвёрты дзень акцябраты адправіліся ў падарожжа па нашай роднай Беларусі . Яны адначасова праверылі свае  веды і пазналі шмат новага і цікавага пра Беларусь. Наведалі станцыі “Нашы сімвалы”, “Наша краіна”, “Мінулае і сучаснае нашай краіны”, “Родная прырода”, “Знаўцы”. Пад час падарожжа акцябраты раскрылі свае здольнасці, адчувалі сябе сапраўднымі патрыётамі Беларусі.

               

Дзень 5. "Дзень сяброўства" (22.10.2021)

Гульнявыя перапынкі "Калейдаскоп весялосці"

Сэлфі "Я і мая акцябрацкая сям'я"

У Дзень сяброўства акцябраты правялі гульнявыя перапынкі "Калейдаскоп весялосці".  Гульні "Бібікі", "Прывітанне" і "Яга,яга,яга..." выклікалі ў навучэнцаў цікавасць, добры настрой, радасць. Садзейнічаў з'яднанню дзіцячага калектыву і ўдзел у сэлфі "Я і мая акцябрацкая сям'я". Дэвізам гэтага дня сталі словы: "Дружба - это не работа".

       

                                     

             

Дзень 6. "Дзень здзяйсненняў" (23.102021)

Квест-гульня "У пошуках акцябрацкай зорачкі"

У “Дзень здзяйсненняў” у акцябрат прайшла квест – гульня “У пошуках акцябрацкай зорачкі”. Кожны клас па сваім маршруце здзейсніў падарожжа па станцыях, дзе іх чакалі зорачкі поспеху. Дзеці аднавілі свае веды пра правілы акцябрат, успомнілі прыказкі пра сяброўства, правялі спартыўную размінку пад вясёлую музыку.   

                                   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.