Музей прапануе!
Падчас краязнаўча-пошуковай работы фонд школьнага музея атрымаў пяць экзэмпляраў каштоўных і рэдкіх кніг канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Кнігі выдадзены ў Варшаве і Вільні, напісаны на польскай мове і на рэлігійную тэматыку. Самая каштоўная з іх убачыла свет аж у 1877 г., яшчэ ў часы Расійскай імперыі і прысвечана святам, абрадам і традыцыям каталіцкага касцёла.
Таксама ў музей быў перададзены даволі адметны і своеасаблівы каляндар выраблены прыблізна ў 60-я – 70-я гг. ХХ стагоддзя.
Усе экспанаты можна ўбачыць у школьным краязнаўчым музеі або ў альбоме. Запрашаем.
альбом