Духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”
Неад’емнай часткай святкавання Дня беларускага пісьменства і друку, які заўсёды адзначаецца ў першую нядзелю верасня, становіцца пяцідзённая духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”. Сёлетняя экспедыцыя – 24-я па ліку. Яна традыцыйна праходзіць па розных гарадах і вёсках нашай краіны напярэдадні Дня беларускага пісьменства.
У складзе экспедыцыі – духоўныя асобы, вядомыя навукоўцы, літаратары, журналісты. Яны нясуць людзям Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга і асветніцкае слова.
Экспедыцыя пройдзе па трох абласцях: Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай. Яе ўдзельнікі наведаюць дзясяткі гарадоў і вёсак. Па традыцыі яны завершаць свой шлях у сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства – Полацку.
31 жніўня члены Экспедыцыі Бутэвіч Анатоль Іванавіч і Пясецкі Яўген Віктаравіч наведалі нашу ўстанову адукацыі.