11 класс
21 сакавіка ў рамках агульнашкольнага тыдня фінансавай граматнасці навучэнцы класа пабывалі на экскурсіі на паштовым аадзяленні сувязі ў нашым аграгарадку. Спецыяліст паштовага аддзялення сувязі Кузюк Н.У. расказала аб асаблівасцях дзейнасці банкаўскага падраздзялення, аб паслугах, што аказваюцца насельніцтву.
02 лютага навучэнцы класа і іх бацькі прынялі ўдзел у агульнашкольных мерапрыемствах, на якіх ішла размова аб недапушчэнні ўдзелу ў стыхійна-арганізаваных мерапрыемствах "ЧВК Редан", аб наступствах і адказнасці ўдзелу ў іх непаўналетніх.
23 лютага 2023 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі прайшоў заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура». Мерапрыемства прайшло ў рэжыме анлайн на платформе Zoom. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі – пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў конкурсу – з усіх рэгіёнаў краіны. Гродзенскую вобласць на канферэнцыі прадстаўляў вучань нашай школы Русялевіч Максім з работай "Назвы старажытных абразоў як крыніца сакральнай анамастычнай спадчыны беларусаў: лінгвакультуралагічны аспект". Кіраўнік работы Квецень Валянціна Чаславаўна, настаўнік беларускай мовы і літратуры. Віншуем Максіма і Валянціну Чаславаўну з перамогай (дыплом 1 ступені).