Годам малой радзімы абвешчаны 2018 год у Беларусі
Годам малой радзімы абвешчаны 2018 год у Беларусі. Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паведаміў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод найлепшым работнікам аграрнай галіны.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для ўсіх малая радзіма — гэта нешта сваё: для кагосьці, напрыклад, родная вёска, для іншых — кавалачак некранутай прыроды. «Прыйшоў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі. Вельмі хочацца, каб гэта дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай», — сказаў Прэзідэнт.