Наша творчасць
Хто лёгка схільны губляць павагу да іншых, той перш за ўсё не паважае сябе. Гэтыя словы Ф.Дастаеўскага сталі эпіграфам да ўрока беларускай літаратуры, які прайшоў 13 лютага ў 7 класе. Вучні напрацягу некалькіх урокаў знаёміліся з творам З.Бядулі "На Каляды к сыну". Апавяданне не пакінула абыякавымі вучняў да ўчынка галоўнага героя, што прымусіла іх да глыбокіх разважанняў над сваімі ўчынкамі, учынкамі іншых людзей. Інсцэніроўка твора садзейнічала выхаваннею павагі да родных і бацькоў.