"Ах, гэты кінематограф!"
Пад такой назвай 18 снежня прайшла інфармацыйная гадзіна ў нашым класе ў рамках раённага метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў, якая была прымеркавана да Дня беларускага кіно, які адзначаецца 17 снежня.
Інфармацыйная гадзіна была праведзена ў форме рэдакцыі газеты. Усе "супрацоўнікі" рэдакцыі працавалі над стврэннем святочнага нумару газета. Мы ўсе разам вывучалі старонкі кінематографа, даведаліся пра гісторыю ўзнікнення першых фільмаў, пазнаёміліся з вядомымі рэжысёрамі, жыццё якіх звязана з беларускім кіно і інш. Працавалі плённа, дружна і зладжана.