Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэлефон даверу

Дата: 15 сентября 2021 в 18:36
Автор: Корда С. С.
109 просмотров

У рамках правядзення месячніка прафілактыкі суіцыдаў у 8 класе прайшоў круглы стол “Тэлефон даверу”. Падчас інфармацыйнага блоку навучэнцы даведаліся гісторыю ўзнікнення службы тэлефона даверу, асаблівасці яго ўладкавання, на якіх прынцыпах строіцца работа дадзенай службы. Абмеркавалі, у якіх жыццёвых сітуацыях і з якімі пытаннямі можна звярнуцца да спецыялістаў тэлефона даверу, на якую дапамогу можа разлічваць чалавек, які патэлефанаваў. У рамках практычнай часткі навучэнцы сумесна выбіралі станоўчыя бакі звароту ў службу даверу, вучыліся вызначаць эмацыянальны стан чалавека, шукалі асацыяцыі да слова “давер”, прыдумвалі слоганы пра тэлефон даверу, самі паспрабавалі выступіць у ролі кансультантаў тэлефона даверу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.