Школа актыўнага грамадзяніна
У рамках "Школы актыўнага грамадзяніна" ў класе прайшла класная гадзіна пад назвай "Нашы падарожжы па Беларусі". Навучэнцы ўспаміналі тыя мясціны нашай Радзімы, дзе яны пабывалі на экскурсіях разам з класам ці наведалі з бацькаі. Гэтыя месцы дзеці адзначалі на карце, дзяліліся ўражаннямі, расказвалі самыя яскравыя моманты паездак. Вярнуцца паўторна ў наведаныя месцы дапамаглі фотаздымкі і відэа, зробленыя падчас падарожжаў. Навучэнцы з цікавасцю іх праглядалі і каменціравалі.