Інфармацыйны часопіс «Халакост – памяць пакаленняў»
20 студзеня ў класе прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяраў Халакоста. У рамках інфармацыйнага часопіса навучэнцы пазнаёміліся з паняццем "халакост", разгледзелі храналогію развіцця Халакоста, пазнаёміліся з гісторыяй самых вядомых лагераў. Падчас абмеркавання па тэме вучні пастараліся высветліць, якія падзеі прывялі да гэтай трагедыі, хто ў ёй вінаваты і што трэба зрабіць, каб падобныя падзеі больш ніколі не паўтарыліся.