Патрыятычная акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!"
15 сакавіка навучэнцы 8 класа Драбко Данііл і Гусарава Ульяна прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!". Мерапрыемства прайшло ў дзяржаўнай установе культуры "Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці". Ва ўрачыстай абстаноўцы навучэнцам уручылі паспарты. У якасці падарунка ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства для прысутных быў арганізаваны святочны канцэрт.