Адзіная інфармацыйная гадзіна "Адзіная воля брацкіх народаў"
У рамках інфармацыйнай гадзіны навучэнцы ўспомнілі, што стала пачаткам працэсу ўзаемнай інтэграцыі дзвюх краін і ў якіх сферах жыцця гэта адбываецца на сённяшні дзень, даведаліся, якія навукова-тэхнічныя праграмы плануюць рэалізаваць Беларусь і Расія ў 2022 годзе. Сумесна паспрабавалі высветліць, што аб'ядноўвае краіны, абмеркавалі, якія святочныя мерапрыемствы прайшлі ў нашай краіне з нагоды дзяржаўнага свята Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.