Мне выпала шчасце тут нарадзіцца
Першы ўрок у новым навучальным годзе навучэнцы 5 і 6 класа правялі ў школьным краязнаўчым музеі. Дзеці даведаліся шмат новага аб сваёй малой Радзіме. Пачулі звесткі аб паходжанні назвы вёскі, аб знакамітых людзях, якія тут нарадзіліся, гісторыю станаўлення КСУП э/б "Кастрычнік". Дзеці з цікавасцю і задавальненнем выконвалі прапаноўваемыя ім заданні: складалі заблытаныя прымаўкі, разгадвалі крыжаванкі. На ўрок быў запрошаны навучэнец 9 класа Юхневіч Уладзіслаў. Ён расказаў пра даследчыя работы, якія піша пад кіраўніцтвам Квецень В.Ч. Большасць з гэтых работ прысвечана даследаванню вёскі Жырмуны. А яшчэ Уладзіслаў зняў невялікі фільм пра Жырмуны. Дзеці з захапленнем яго глядзелі і падзяліліся самымі цікавымі, на іх думку,момантамі.